БЕЛ Ł РУС

Літва дачакаецца еўра

20.10.2009 / 13:35

Літоўскія чыноўнікі называюць тэрмін уваходжання краіны ў зону еўра ад 2012 да 2015 года

Міністр фінансаў Інгрыда Шыманітэ мяркуе, што еўра ў Літве можа быць уведзены пасля 2013 года. «Тэрмін, больш ранні за 2013 год, вымагаў бы непрапарцыянальных высілкаў», — мяркуе міністр.

Неабходная ўмова для ўвядзення еўра — зрабіць дэфіцыт дзяржаўнага бюджэта меншым за 3% ВУП.

Прэм'ер Літвы Андрус Кубілюс заяўляў, што краіна магла б увесці адзіную еўрапейскую валюту прыкладна ў канцы 2012 года, а прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ мяркуе, што еўра можна было б увесці ў 2013-1015 гадах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула