БЕЛ Ł РУС

У Наваградку мужчына падпаліў дом былой каханай, якая не дачакалася яго з турмы

10.01.2023 / 17:16

Nashaniva.com

У Наваградку 30-гадовы мужчына з помсты падпаліў рэчы ў доме сваёй былой каханай. Пра гэта паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

30-гадовы жыхар Наваградскага раёна не так даўно вызваліўся з турмы. Ён вырашыў наведаць сваю колішнюю 42-гадовую каханую, якая жыве ў Наваградку. Але, прыйшоўшы, даведаўся, што тая вернасць яму не захавала, і вырашыў адпомсціць.

8 студзеня мужчына прабраўся ў дом сваёй былой каханкі. Заўважыўшы паліто, што ляжала ў шафе, ён вырашыў яго падпаліць. У выніку выгарэў увесь пакой. 

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

Інфармацыя пра здарэнне прыйшла ў Наваградскі РАУС. У дачыненні да мужчыны заведзена крымінальная справа за наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненае небяспечным спосабам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула