БЕЛ Ł РУС

Мэрыем Герасіменка пачнуць судзіць 19 студзеня

10.01.2023 / 17:22

Nashaniva.com

Спявачку Мэрыем Герасіменка, якую затрымалі ўлетку мінулага года з-за публічнага выканання песні на ўкраінскай мове, пачнуць судзіць 19 студзеня, піша «Вясна».

Дзяўчыну абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Судовы працэс распачнецца 19 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Шабуня.

Спявачку затрымалі ў бары «Банкі-бутэлькі» на вуліцы Зыбіцкай напачатку жніўня пасля выканання твораў украінскага гурта «Акіян Эльзы». Той факт, што дзяўчына спявала песні на ўкраінскай мове, абурыў прапагандыстаў. Спачатку Мэрыем адбыла 30 сутак адміністрацыйнага арышту, а пасля супраць яе завялі крымінальную справу. 

Таксама тады ж былі арыштаваныя і не выйшлі на волю дагэтуль уладальнік бара «Банкі-бутэлькі» Андрэй Жук і ягоная жонка Марыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула