БЕЛ Ł РУС

Палітвязень Дзяніс Івашын моцна захварэў

11.01.2023 / 19:12

Nashaniva.com

Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына змясцілі ў карцар на 7 сутак. Там палітвязень захварэў і быў вымушаны звярнуцца да медыкаў, паведаміла жонка палітвязня Вольга.

«Фельчар агледзеў Дзяніса і прыняў рашэнне перамясціць яго ў каранцін, перапыніўшы такім чынам адбыццё «пакарання» ў карцары. Прычым фізічны стан Дзяніса быў настолькі кепскім, што медык дазволіў яму ўдзень ляжаць на ложку.

Сам Дзяніс казаў, што адчувае праблемы з дыханнем, магчыма, гаворка ідзе пра віруснае рэспіраторнае захворванне», — напісала Вольга Івашына.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула