БЕЛ Ł РУС

Міхаіл Фінберг гатовы пакінуць працу

20.10.2009 / 17:08

КМ

На тэлебачанні прысутнічае спрэс «непрафесійная і фальшывая музыка».

На сустрэчы з журналістамі Міхаіл Фінберг паскардзіўся, што шматлікія кампазітары, якія пішуць музыку для поп-выканаўцаў, не валодаюць нават базавымі ведамі па музыцы. Калі яны змогуць даказаць адваротнае, маэстра гатовы напісаць заяву аб сыходзе з пасады мастацкага кіраўніка Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі.

Таксама прафесар наракаў на тое, што на тэлебачанні прысутнічае спрэс «непрафесійная і фальшывая музыка». Маўляў, спяваюць тыя, хто не мае голасу, але мае добрыя знешнія параметры.

«Акрамя тых, у каго кароткая спадніца, нікога няма на тэлеэкране»,

— засмучаны Міхаіл Фінберг.

Маэстра распавёў пра дасягненнямі ў папулярызацыі айчыннай музыкі. Пад яго кіраўніцтвам было праведзена 103 фестывалі па ўсёй краіне. За час працы ў аркестры ён падрыхтаваў 28 канцэртных праграм на словы беларускіх паэтаў. Сярод іх Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Адам Русак. І надалей Міхаіл Фінберг не збіраецца спыняцца. На наступны год рыхтуецца праграма да 80-годдзя Уладзіміра Караткевіча.

«Будзе гучаць сапраўднае беларускае слова»,

— адзначае прафесар.

Да новага канцэртнага сезона Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі падрыхтаваў праграму пад назвай «Музыка беларускага замежжа».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула