«Апельсінам развітаўся са старым годам, а гранатам сустрэў новы». Як правёў святы Мікола Статкевіч
Жонка палітвязня Міколы Статкевіча, асуджанага на 14 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму, расказала, як ён сустрэў Новы год у Глыбоцкай калоніі, дзе ўтрымліваецца ў адзіночцы.
«Ведаю, што ты будзеш пытацца пра гэты дзень. Нягледзячы на маё скептычнае стаўленне да «масавых» святаў, зрабіў сабе святочныя прыемнасці — прыбярог смачнага на гэты дзень. У тым ліку — яшчэ раней набытыя апельсін і гранат.
Апельсінам развітаўся са старым годам, а гранатам сустрэў Новы, перанесены мной на 20.00.
Доўга не мог заснуць, настрой быў радасны і спакойны. Ну а ў 5.00 — пад'ём», — напісаў у лісце Мікола Статкевіч.
Зараз Статкевіч, па словах жонкі, зноў у ШІЗА. І перад Новым годам быў таксама.