БЕЛ Ł РУС

Амурскія тыгры загрызлі мінскіх зуброў

20.10.2009 / 21:24

ЗП

Чарговы матч рэгулярнага першынства КХЛ правяло мінскае «Дынама». Да каманды Глена Хэнлана прыехаў «Амур» з Хабараўска.

Чарговы матч рэгулярнага першынства КХЛ правяло мінскае «Дынама». Да каманды Глена Хэнлана прыехаў «Амур» з Хабараўска.

Супернік з’яўляецца аўтсайдэрам усходняй канферэнцыі. У «Дынама» ж была трохматчавая выйгрышная серыя.

Мінчане ўпэўнена пачалі гульню. Ужо на трэцяй хвіліне Андрэй Міхалёў рэалізаваў колькасную большасць. Хто б тады падумаў, што гэтая шайба стане адзінай у сустрэчы для гаспадароў.

Хабараўцы размачылі Андрэя Мезіна намаганнямі беларуса Віктара Касцючонка, які вынікова адпасаваў Аляксею Капейкіну. А на самым сканчэнні першага перыяду Аляксандр Крысанаў вывеў гасцей наперад.

Другі перыяд і пачатак трэцяга праходзілі пры пастаянных атаках «Дынама», але забіць яны ніяк не маглі. У канцы сустрэчы беларусы пачалі адкрывацца і атрымалі яшчэ дзве шайбы — 1:4.

Цяпер мінскае «Дынама» з 20 пунктамі ў 15 гульнях займае дзевятае месца ў Заходняй канферэнцыі. Наступную гульню мінчане правядуць у чацвер дома з навакузнецкім «Металургам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула