БЕЛ Ł РУС

У Крамлі пачалі падрыхтоўку да пераабрання Пуціна

13.01.2023 / 08:55

Nashaniva.com

Крыніцы выдання «Камерсант» паведамілі, што ўнутрыпалітычны блок Крамля ўжо пачаў падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў 2024 года, зыходзячы з таго, што яны пройдуць у запланаваныя тэрміны і пры ўдзеле Пуціна.

Па словах крыніц «Камерсанта», прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Расіі нядаўна праводзілі адпаведныя кансультацыі з экспертнай супольнасцю. Пакуль выразных контураў ідэалагічнага складніка яшчэ няма, хаця мяркуецца, што ён будзе грунтавацца на тэме адзінства.

Некаторыя тэхналагічныя і ідэалагічныя ідэі плануюць пратэсціраваць на рэгіянальных выбарах у верасні 2023 года. 

Выбары прэзідэнта Расіі запланаваныя на 17 сакавіка 2024 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула