БЕЛ Ł РУС

У Мінабароны Украіны сцвярджаюць, што ў Салядары працягваюцца баі

13.01.2023 / 10:27

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

«Ноч у Салядары была гарачай, працягваліся баі», — напісала яна ў тэлеграме раніцай 13 студзеня.

Па словах Маляр, Расія кінула на данецкі кірунак «ледзь не ўсе асноўныя сілы» і трымае высокую інтэнсіўнасць наступу.

«Нашыя байцы адважна спрабуюць утрымаць абарону. Гэта складаны этап вайны, але мы ў гэтай вайне пераможам. Сумневу няма», — дадала Маляр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула