БЕЛ Ł РУС

Новы пакет санкцый Еўрасаюза могуць прымеркаваць да гадавіны пачатку вайны

14.01.2023 / 00:21

Nashaniva.com

10-ы пакет санкцый Еўрасаюза пасля ўварвання Расіі ва Украіну павінен быць гатовы да першай гадавіны ўварвання — 24 лютага. Пра гэта паведамляе Reuters.

Польшча і Літва прапануюць Еўрасаюзу забараніць больш расійскіх прапагандысцкіх медыя і адключыць больш расійскіх банкаў ад глабальнай сістэмы абмену паведамленнямі SWIFT. Таксама гэтыя краіны хочуць, каб Еўрапейскі саюз увёў абмежаванні ў дачыненні да расійскага ядзернага сектара.

Апрача таго, прапануюцца новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, каб перакрыць магчымасці абыходу раней уведзеных абмежаванняў.

Праўда, паводле слоў аднаго з дыпламатаў, «усё цяжэй дамагчыся неабходнай аднадушнасці ў ЕС для новых санкцый».

Чытайце таксама:

«Логіка ўкраінцаў адносна санкцый супраць лукашэнкаўцаў — у беларускіх інтарэсах таксама»

ЕС паабяцаў новыя санкцыі супраць Беларусі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула