БЕЛ Ł РУС

Колькасць параненых у Дняпры вырасла да 39, з іх сем дзяцей

14.01.2023 / 20:36

Nashaniva.com

У Дняпры працягваюцца выратавальныя працы. Па даных на гэты час, у выніку пападання расійскай ракеты па дзевяціпавярховіку загінулі 5 мірных жыхароў, параненыя 39 чалавек, у тым ліку сем дзяцей. Усе дзеці ў бальніцы. 9-гадовая дзяўчынка — у цяжкім стане, паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Валянцін Разнічэнка.

Таксама Разнічэнка заявіў, што СПА збіла над вобласцю шэсць расійскіх ракет.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на трагедыю ў Дняпры ў сацсетках.

«Вечная памяць усім, чые жыцці забраў рускі тэрор! Свет павінен спыніць гэта зло. Разбор завалаў у Дняпры працягваецца. Усе службы працуюць. Змагаемся за кожнага чалавека, кожнае жыццё. Знойдзем усіх датычных да гэтага тэрору. Усе панясуць адказнасць. Максімальную», — напісаў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула