БЕЛ Ł РУС

Стартавалі сумесныя беларуска-расійскія лётныя вучэнні

16.01.2023 / 08:55

Nashaniva.com

Сёння стартавалі сумесныя лётна-тактычныя вучэнні авіяцыйных падраздзяленняў Узброеных сіл Беларусі і Расіі, якія ўваходзяць у склад авіяцыйнага кампанента рэгіянальнай групоўкі войскаў, паведамляе Мінабароны Беларусі.

Ад расійскага боку ў мерапрыемстве прымае ўдзел воінскае фарміраванне Паветрана-касмічных сіл.

Галоўная мэта вучэнняў — павышэнне аператыўнай сумяшчальнасці пры сумесным выкананні вучэбна-баявых задач.

Паведамляецца, што ў ходзе вучэнняў плануецца адпрацаваць шырокі спектр пытанняў, уключаючы:

— вядзенне паветранай разведкі;

— сумеснае патруляванне паветранай прасторы ўздоўж дзяржаўнай мяжы;

— авіяцыйную падтрымку груповак войскаў;

— высадку тактычнага паветранага дэсанту;

— дастаўку грузаў і эвакуацыю параненых.

Для забеспячэння правядзення вучэнняў задзейнічаюць усе аэрадромы і палігоны ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула