БЕЛ Ł РУС

У Магілёве машына інкасатараў урэзалася ў дрэва — пацярпеў чалавек

16.01.2023 / 16:02

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося сёння ў 11.35 у абласным цэнтры на праспекце Міру: мікрааўтобус з надпісам «Інкасацыя» раптоўна выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва.

Як удакладнілі ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, 36-гадовы кіроўца, які сядзеў за рулём Ford Transit, пры перастраенні на суседнюю паласу не справіўся з кіраваннем, у выніку машыну занесла.

Пацярпеў адзін з інкасатараў — 36-гадовага мужчыну даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула