БЕЛ Ł РУС

У Мінску з нажом напалі на работніцу ламбарда. Яна не паддалася

16.01.2023 / 16:05

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося раніцай 16 студзеня ў ламбардзе па вуліцы Прытыцкага.

Мужчына зайшоў у ламбард і, пагражаючы нажом, запатрабаваў перадаць наяўныя грошы. Дзяўчына адмовілася аддаваць выручку і аказала актыўны супраціў, паведамляе СК.

Прычыніўшы дзяўчыне цялесныя пашкоджанні, мужчына забраў з касы амаль тысячу рублёў і ўцёк.

У самыя кароткія тэрміны яго затрымалі. 22-гадовы хлопец патлумачыў, што хацеў такім чынам зарабіць.

Распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 207 (разбой) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула