БЕЛ Ł РУС

Сяргей Мартынаў накіраваўся з візітам у Брусель

21.10.2009 / 16:31

Запланаваны перамовы Мартынава з Жакам Баро і Хаакінам Альмунія.

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 21 кастрычніка накіраваўся з візітам у Брусель.

Як паведамляе прэс‑служба МЗС Беларусі, у ходзе візіту, які будзе доўжыцца па 23 кастрычніка,

запланаваны перамовы Мартынава з намеснікам старшыні Еўрапейскай камісіі — еўракамісарам па свабодзе, бяспецы і правасуддзі Жакам Баро і еўракамісарам па фінансавых і эканамічных пытаннях Хаакінам Альмунія.

Бакі абмяркуюць перспектывы спрашчэння візавага рэжыму ЕС для беларускіх грамадзян, шляхі нарошчвання супрацоўніцтва ў галіне аховы межаў і барацьбы з нелегальнай міграцыяй, актывізацыі крэдытна‑інвестыцыйнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС, паўнацэннага выкарыстання Беларуссю магчымасцей удзелу ў ініцыятыве ЕС «Усходняе партнёрства».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула