БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Сербіі заклікаў Расію спыніць вярбоўку сербаў у «Вагнер»

17.01.2023 / 16:32

Nashaniva.com

Аляксандр Вучыч раскрытыкаваў расійскія сайты і групы ў сацыяльных сетках за публікацыю аб'яў на сербскай мове, у якіх ПВК «Вагнер» ​​заклікае добраахвотнікаў уступаць у яе шэрагі.

Аляксандр Вучыч. Фота: kremlin.ru

«Чаму вы, з «Вагнера», клічаце кагосьці з Сербіі, калі ведаеце, што гэта супярэчыць нашым правілам?» — спытаў Вучыч.

Заканадаўства Сербіі забараняе ўдзел сваіх грамадзян у канфліктах за мяжой, і некалькі чалавек былі асуджаныя за гэта.

Міністр унутраных спраў краіны Мілаш Вучавіч у панядзелак заявіў, што цывільныя і вайсковыя спецслужбы краіны вывучаюць і правяраюць інфармацыю аб магчымым удзеле сербаў на баку Расіі ў вайне супраць Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула