БЕЛ Ł РУС

На Магілёўшчыне за адну раніцу падчас пажараў згарэлі два чалавекі

22.01.2023 / 16:11

Nashaniva.com

Раніцай 20 студзеня на Магілёўшчыне здарыліся два пажары, у выніку якіх загінулі два чалавекі пенсійнага ўзросту.

Фота ілюстрацыйнае

Адна трагедыя адбылася ў вёсцы Малая Зімніца Слаўгарадскага раёна. Там на пажары ў прыватным доме загінуў 64-гадовы пенсіянер. Прычыны пажару і гібелі высвятляюцца.

74-гадовы пенсіянер загінуў на пажары ў вёсцы Дрокаўка Чавускага раёна. Дом, які загарэўся, належыць ААТ «Асінаўскі-Агра», мужчына яго арандаваў. Прычыны пажару і гібелі таксама высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула