БЕЛ Ł РУС

На цырымоніі ў гонар 160-годдзя паўстання беларускі сцяг быў нароўні з літоўскім, украінскім і польскім ФОТАФАКТ

22.01.2023 / 22:16

Nashaniva.com

У Вільні прайшлі памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 160-й гадавіне пачатку паўстання 1863—1864 гадоў. У ёй бралі ўдзел прадстаўнікі чатырох народаў: літоўскага, польскага, украінскага і беларускага. 

Фота: Офіс Ціханоўскай

Дэлегацыі ўсклалі кветкі ў капліцы на могілках Росы, дзе ў лістападзе 2019 года былі перапахаваныя парэшткі пакараных смерцю паўстанцаў, знойдзеныя на Замкавай гары.

Адметна, што беларускі нацыянальны сцяг на ўрачыстасці быў нароўні з літоўскім, украінскім і польскім.

Падчас удзелу ў гэтым мерапрыемстве ў прысутнасці прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы і амбасадараў Польшчы і Украіны ў Літве Святлана Ціханоўская выступіла з невялікай прамовай.

Ціханоўская: Імя Кастуся Каліноўскага працягвае нас натхняць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула