БЕЛ Ł РУС

Гродзенца асудзілі на год калоніі за абразу Лукашэнкі. Мужчына пакінуў некалькі допісаў у «Аднакласніках»

23.01.2023 / 12:38

Nashaniva.com

У Кастрычніцкім судзе Гродна 14 снежня 2022 года асудзілі Андрэя Мацонка паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кедаль прызначыў мужчыну адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

Андрэя абвінавацілі ў тым, што ён з мабільнага тэлефона ў сацсетцы «Аднакласнікі» пакінуў публікацыю з выявай і тэкстам, якія «прыніжаюць гонар і годнасць асобы, абразлівую інфармацыю і негатыўную ацэнку» Лукашэнкі.

Таксама мужчыну паставілі ў віну, што ён у сваіх публікацыях абвінаваціў Лукашэнку ў здзяйсненні цяжкіх злачынстваў паводле ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі) і ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса.

Публікацыі Андрэя на старонцы заўважыў супрацоўнік міліцыі падчас маніторынгу сацыяльных сетак.

Мужчына прызнаў віну часткова і паведаміў, што частку публікацый, якія ставяць яму ў віну, размясціў у сябе на старонцы, калі знаходзіўся за межамі Беларусі. Але да гэтага падчас допыту паведаміў, што гэтыя ж публікацыі з верасня 2020 года па сакавік 2021 года размясціў, знаходзячыся па месцы прапіскі ў Гродне.

Андрэй раскаяўся ў здзейсненым.

Андрэй Мацонак мае на ўтрыманні непаўналетняе дзіця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула