Піневіч: Закрытыя медцэнтры хутка адкрыюцца
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч анансаваў хуткае адкрыццё прыватных медцэнтраў, дзейнасць якіх Мінздароўя раней прыпыніла, піша БелТА.
Паводле слоў Дзмітрыя Піневіча, цяпер не працуюць толькі нешматлікія прыватныя медцэнтры — і тое яны, маўляў, ужо рыхтуюцца да адкрыцця.
У лістападзе 2022 года Міністэрства аховы здароўя прыпыніла ліцэнзіі трох медцэнтраў: «Кравіра», «Доктар Нэма» і «ПлеядаМед» (Dental Clinic).
Раней ведамства прыпыняла ліцэнзіі «Ладэ», «Нардзіна», стаматалогіі «Тры Дантысты Плюс».