БЕЛ Ł РУС

Журналіста Паўла Падабеда не выпусцілі на волю пасля трох сутак

24.01.2023 / 19:21

Nashaniva.com

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці затрымання відэааператара Паўла Падабеда, які пры загадкавых абставінах «знік» удзень 20 студзеня, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У мінулую пятніцу Павел выправіўся на пошту, каб аплаціць навучанне сына. Пасля было запланаванае наведванне яшчэ аднаго адраса, але туды ўжо ён не патрапіў — проста раптам перастаў выходзіць на сувязь.

З улікам таго, што на пошце ён паспеў аформіць толькі адзін плацеж з некалькіх, высокая верагоднасць, што затрымалі яго менавіта там. 

Прынамсі сам факт затрымання Павел пацвердзіў у тэлефанаванні сваякам — праўда, без удакладненняў, што канкрэтна яму інкрымінавалі. Толькі паспеў паведаміць, што ў кватэры адбыўся ператрус.

З вонкавага агляду жылля родзічы зрабілі выснову, што знік камп’ютар і, відавочна, іншыя носьбіты інфармацыі — уключна з тэлефонам, які ў Паўла Падабеда быў пры сабе.

Праз трое сутак, якія прайшлі з часу затрымання, аператара на волю не выпусцілі.

Чытайце таксама:

У Мінску затрымалі аператара Паўла Падабеда

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула