БЕЛ Ł РУС

З гарадскіх муралаў у Гомелі прыбралі «экстрэмісцкія» элементы

24.01.2023 / 23:13

Nashaniva.com

Выданне «Флагшток» заўважыла, што на муралах, якія былі намаляваныя ў 2013 годзе беларускімі мастакамі ў супрацоўніцтве з Чыгуначнай адміністрацыяй Гомеля пры падтрымцы інфармацыйнага партала TUT.BY, адбыліся цэнзурныя змены.

Пасля наводкі прапагандысцкага тэлеграм-канала «Жёлтые сливы» камунальнікі замазалі лагатыпы калісьці самага папулярнага ў Беларусі інфармацыйнага рэсурсу.

Tut.by быў знішчаны лукашэнкаўцамі ў 2021 годзе, а пераемніку, сайту «Зеркало», прысвоены, як і большасці іншых незалежных СМІ, «экстрэмісцкі» статус. Цяпер пра яго імкнуцца знішчыць нават памяць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула