БЕЛ Ł РУС

Пуцін адпраўляе на вайну зэкаў, а пасля вызваляе іх сакрэтнымі ўказамі

27.01.2023 / 14:12

Nashaniva.com

Адказваючы на пытанне журналістаў BBC пра тое, на якіх падставах зняволеных адпраўляюць у зону баявых дзеянняў, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адказаў наступным чынам:

«Я не магу нічога казаць пра ўказы. Вы ведаеце, што існуюць указы адкрытыя, існуюць указы з грыфам сакрэтнасці, таму пра ўказы я нічога не магу казаць. Але я сапраўды магу пацвердзіць, што ўся працэдура памілавання ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасці з расійскім заканадаўствам», — заявіў Пяскоў. 

Па розных ацэнках, на вайну ва Украіну адправілі каля 40-50 тысяч зняволеных расійскіх турмаў, у тым ліку асуджаных за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы. Праз паўгода ўдзелу ў ПВК «Вагнер» ім абяцаюць памілаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула