БЕЛ Ł РУС

ПАРЕ прызначыла дакладчыка па вывучэнні праблем беларусаў у выгнанні

27.01.2023 / 22:21

Nashaniva.com

Камітэт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы па міграцыі, уцекачах і перамешчаных асобах прызначыў спецыяльнага дакладчыка для падрыхтоўкі справаздачы на тэму «Вырашэнне дакладных праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні». Ім стаў еўрадэпутат з Люксембурга Поль Галь, які паведаміў пра гэта ў фэйсбуку.

Фота: facebook.com/paulgallesluxembourg

Цягам некалькі месяцаў дакладчык правядзе кансультацыі з беларускімі дыяспарамі, арганізацыямі, якія дапамагаюць беларусам за мяжой, а таксама з уладамі некаторых краін знаходжання беларусаў.

Вынікі даклада з практычнымі парадамі для краін будуць абмяркоўвацца ў ПАРЕ ў кастрычніку 2023 года.

Акрамя таго, на пасяджэнні камітэта прапанавалі палегчыць працэдуру атрымання візаў і дазволаў на жыхарства для беларусаў, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам.

Чытайце таксама:

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы пацвердзіла супольную адказнасць за вайну кіраўніцтва Расіі і Беларусі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула