БЕЛ Ł РУС

Беларускія вайскоўцы атрымаюць новыя групавыя аптэчкі

31.01.2023 / 15:03

Nashaniva.com

Беларускія ўзброеныя сілы атрымаюць новыя групавыя аптэчкі. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, цяпер ідзе камплектацыя спецыяльных заплечнікаў.

Такія аптэчкі прызначаныя для падраздзяленняў колькасцю 10—30 чалавек. Аптэчкі можна выкарыстоўваць па прызначэнні, а таксама для даўкамплектавання аптэчак першай дапамогі. Заплечнікі маюць тры розныя медыцынскія зоны доступу, якія мяркуецца выкарыстоўваць у залежнасці ад сітуацыі.

«Аптэчка ўлічвае сучасныя рэаліі — час эвакуацыі ўзрос. Задача — падтрымаць параненага да яго дастаўкі ў медустанову», — пракаментавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула