БЕЛ Ł РУС

Перад сустрэчай з Пуціным знік губернатар Валгаградскай вобласці

2.02.2023 / 17:13

Nashaniva.com

У Валгаградзе сёння прайшоў парад у гонар 80-й гадавіны перамогі ў Сталінградскай бітве, аднак на мерапрыемстве не было губернатара вобласці Андрэя Бачарова. Ён, як піша мясцовае выданне V1.ru, знік з інфармацыйнага поля 24 студзеня. Усе дакументы падпісваюць яго намеснікі.

Уладзімір Бачароў

Па версіі V1.ru, Бачароў знаходзіцца на каранціне перад візітам Уладзіміра Пуціна. Прэзідэнт Расіі прыедзе ў Валгаград толькі на адзін дзень, 2 лютага.

Пасля пачатку пандэміі каранавіруса Уладзімір Пуцін рэзка скараціў колькасць кантактаў, а людзей пачалі адпраўляць на каранцін. Прадстаўнікоў іншых краін перад сустрэчай з Пуціным абавязвалі здаваць тэсты — Аляксандр Лукашэнка здаваў іх больш за 70 разоў. Тых, хто адмаўляўся, падчас сустрэч з Пуціным саджалі за іншы край стала даўжынёй у некалькі метраў.

Чытайце таксама:

«Гэта можа казаць пра недаверлівасць і фобіі Пуціна, напрыклад, боязь біялагічнай зброі». Як ахоўваюць здароўе прэзідэнта Расіі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула