БЕЛ Ł РУС

Выстава Сяргея Плыткевіча «Планета Беларусь»

27.10.2009 / 11:34

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

27 кастрычніка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца адкрыццё выставы фотамастака Сяргея Плыткевіча «Планета Беларусь».

27 кастрычніка а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца адкрыццё выставы фотамастака Сяргея Плыткевіча «Планета Беларусь».

Сяргей Плыткевіч — вядомы фотамастак, аўтар фотаальбомаў «Мая Беларусь», «Беларуская экзотыка», «Ад Полацка пачаўся свет», «Палессе», «Нечаканая Беларусь», здымкаў для мноства пуцяводнікаў, календароў, камплектаў паштовак, брашур і плакатаў.

Па выніках рэспубліканскага конкурса «Мастацтва кнігі» фотаальбомы яго выдавецтва «Рыфтур» на працягу апошніх трох гадоў прызнаюцца лепшымі, у персанальнай намінацыі Сяргей Плыткевіч прызнаны «Фотамастаком года» ў 2007 годзе.

На выстаўцы можна ўбачыць Беларусь з вышыні птушынага палёту, самыя нечаканыя вобразы нашай краіны. Сваімі творамі аўтар жадае даказаць, што прыгажосць можна знайсці ў любым кутку нашай зямлі. Гэта можа быць звычайнае балота, павалены лес ці невялічкае возера. Галоўнае — мець магчымасць убачыць гэтую прыгажосць і данесці яе да гледача. Экспанаты выстаўкі выклікаюць у наведвальніка дзівоснае пачуццё ад судакранання з хараством і чысціней нашай роднай зямлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула