БЕЛ Ł РУС

У тэлеграме зноў распаўсюджваюць дэзынфармацыю пра план «Перамога»

6.02.2023 / 21:13

Nashaniva.com

Аб'яднаны пераходны кабінет у сваім канале паведаміў, што сярод карыстальнікаў тэлеграма зноў пашыраецца дэзынфармацыя пра план «Перамога». Ім рассылаюць прапанову пацвердзіць сваю гатоўнасць удзельнічаць у плане і адправіць адпаведнае паведамленне на несапраўдны акаўнт.

Кабінет папярэджвае:

«Не пераходзьце ні па якіх спасылках у такім паведамленні, не адпраўляйце ніякіх паведамленняў у адказ, заблакуйце акаўнт, з якога яно прыйшло».

І падкрэслівае, што ўся афіцыйная інфармацыя знаходзіцца выключна ў арыгінальным чат-боце плана «Перамога», у канале «Байпола», а таксама ў канале Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула