БЕЛ Ł РУС

Японская разведка: Ва Украіне загінулі больш за 20 расійскіх генералаў

9.02.2023 / 10:26

Nashaniva.com

Больш чым 20 генералаў расійскай арміі загінулі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, паведамляе Nikkei, спасылаючыся на звесткі разведкі Японіі, атрыманыя ў супрацоўніцтве з ЗША і краінамі Еўропы.

Паводле адной версіі, якую прыводзіць Nikkei, украінская армія змагла выйсці на расійскіх генералаў па сігналах мабільных тэлефонаў.

Паводле іншай версіі, гэтаму спрыялі інфарматары ўкраінскага боку ў акупаваных рэгіёнах Данбаса, сказаў неназваны высокапастаўлены супрацоўнік японскай разведкі.

У жніўні 2022 года вайсковая разведка Вялікабрытаніі заяўляла, што не менш за 10 расійскіх генералаў загінулі за час вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула