БЕЛ Ł РУС

Усевалад Сцебурака. Час, які не прыйшоў. Верш

9.02.2023 / 12:13

Nashaniva.com

Усевалад Сцебурака апублікаваў у фэйсбуку новы верш.

Гасім свечы і лямпы
— у ложак — бы на спачын.
Зноўку і зноўку нам сніцца
той неадужаны чын.

Прывідныя размовы
ўзгадваць пасля дарма
— кожнае ночы нам сняцца
людзі, якіх няма.

Позірк вачэй і думка,
што працінае наскрозь
— кожнае ночы нам сьніцца
шчасьце, якому не лёс.

Ціха рыпіць аканіца,
дыхае цемра з бакоў.
Доўга нам будзе сніцца
час, які не прыйшоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула