Пенсіянерка «здзейсніла наезд на фасад жылога дома»
75-гадовая кіроўца сёння раніцай у Мінску трапіла ў ДТЗ. Яна ўнікала сутыкнення з іншым аўтамабілем, які ехаў у тым жа кірунку, і, як піша сталічная ДАІ, «здзейсніла наезд на фасад жылога дома».
Здарэнне адбылося на вуліцы Маякоўскага.
У ДТЗ ніхто не пацярпеў.