БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску начальнік аўташколы браў хабары гарэлкай, каўбасой і курынымі крылцамі

10.02.2023 / 20:06

Nashaniva.com

Бабруйскі суд разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да начальніка бабруйскага філіяла КУП «Магілёўскі аўтавучэбны камбінат», якое вучыла ваджэнню і выдавала пасведчанні аб перападрыхтоўцы кіроўцаў на грузавыя катэгорыі. Незвычайнасць справы была ў тым, што часам у якасці хабару, які браў гэты начальнік, фігуравалі розныя прадукты харчавання, паведамляе канал «Бабруйск Online».

Фота ілюстрацыйнае

Сярод атрыманых хабараў, якія трапілі на схаваную камеру відэаназірання, трапіў наступны прэйскурант на атрыманне правоў:

У выніку начальніка-карупцыянера асудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу на 400 базавых велічынь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула