БЕЛ Ł РУС

Цягнік Масква—Мінск спазняецца амаль на дзве гадзіны

12.02.2023 / 14:44

Nashaniva.com

Цягнік Масква—Мінск, які ў нядзелю раніцай выйшаў з расійскай сталіцы, затрымліваецца амаль на дзве гадзіны па тэхнічных прычынах. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

Фота ілюстрацыйнае

«12 лютага 2023 года цягнік №717 Масква — Мінск адпраўленнем з Масквы ў 6.20 па тэхнічных прычынах ідзе са спазненнем на 1 гадзіну 50 хвілін», — паведаміў перавозчык.

Паводле раскладу цягнік павінен быў прыехаць на Мінскі вакзал у 13.10, аднак з-за затрымкі арыенціровачны час прыбыцця — 15.00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула