БЕЛ Ł РУС

Спявачку Аляксандру Захарык перавялі ў СІЗА

12.02.2023 / 17:56

Nashaniva.com

Пра яе затрыманне стала вядома ў канцы студзеня.

Фота: інстаграм спявачкі

«Вясна» тады паведамляла, што дзяўчыне інкрымінуюць «народны» артыкул 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Нядаўна спявачку перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Аляксандра Захарык у 2009 і 2016 гадах выходзіла ў фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне». У 2016 годзе яна прадстаўляла Беларусь на конкурсе «Новая хваля». А найбольшую вядомасць набыла як удзельніца расійскага тэлевізійнага праекта «Голас».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула