БЕЛ Ł РУС

«Не пакрыўдзілі!» Мінская афіцыянтка ў шаленстве ад таго, колькі ёй пакінулі на чай

12.02.2023 / 23:38

Nashaniva.com

Афіцыянтка сталічнай установы паскардзілася на гасцей, якія пры ўнушальным чэку паскупіліся на чаявыя. На кейс звярнуў увагу блогер Кокабай.

«Вось скажыце, калі ласка, людзі, якія так робяць. «А прынясіце нам, калі ласка, торцік, а разліце нам, калі ласка, мы вас не пакрыўдзім». Не пакрыўдзілі!» — паскардзілася ў інстаграме афіцыянтка і выклала чэк. 

Госці назаказвалі на 648 рублёў, чаявых пакінулі толькі 2 рублі.

Звычайна прынята пры добрым абслугоўванні пакідаць на чай 10% ад сумы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула