БЕЛ Ł РУС

Чэргі на мяжы: больш за 430 легкавікоў чакаюць выезду з Беларусі ў ЕС

13.02.2023 / 10:00

Nashaniva.com

На мінулым тыдні Польшча прыпыніла рух аўтамабіляў праз пункт пропуску «Баброўнікі», пакінуўшы на ўчастку па адным пункце для легкавога і грузавога транспарту.

Фота: «Віртуальны Брэст»

Машыны стаяць у пунктах пропуску на межах Беларусі з Літвой і Польшчай, у латвійскім напрамку праезд свабодны, гэта вынікае з даных на сайце Беларускага памежнага камітэта.

Больш за ўсё сабралася легкавых аўтамабіляў на польскім кірунку. Так, па даных на 10:00 13 лютага ў пункце пропуску «Брэст» магчымасці выехаць з Беларусі і ўехаць у ЕС чакае больш за 300 легкавікоў.

Больш за 130 легкавых аўтамабіляў налічваецца і ў чарзе на беларуска-літоўскай мяжы, больш за 50 з іх у пункце пропуску «Прывалка», больш за 40 — у «Беняконях», звыш 20 — у «Лошы» і у «Катлоўцы».

На мяжы з Латвіяй чэргаў няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула