БЕЛ Ł РУС

На станцыі метро «Фрунзенская» пачаўся рамонт. Што змянілася для пасажыраў

13.02.2023 / 10:29

Nashaniva.com

З 13 лютага на станцыі метро «Фрунзенская» праводзяцца рамонтныя работы, вытворчая зона агароджаная для бяспекі пасажыраў, паведамілі ў прэс-службе Мінскага метрапалітэна.

У касавай зале вестыбюля № 1 плануецца абліцаваць падлогу, а таксама правесці неабходныя работы ў зоне ўваходнай групы дзвярэй тыпу «Метро», паміж лінейкай АКП, ПКА і да верхняй запрашальнай пляцоўкі эскалатараў № 2 і № 3. Пасажыры могуць пры гэтым бесперашкодна трапіць на станцыю.

З 13 па 17 лютага ў вестыбюлі № 1 станцыі метро «Фрунзенская» зачынены дзверы тыпу «Метро», прызначаныя для маламабільных пасажыраў.

Мінскі метрапалітэн прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула