Вакаліст гурта «Бан Жвірба» пераарыштаваны на 15 сутак
Вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін зноў арыштаваны на 15 сутак. Пра гэта паведамляе актывіст Ілья Міронаў.
«Як стала вядома, відны музыка, вакаліст, заснавальнік легендарнага гурта «Бан Жвірба» з Гомеля зноў у ІЧУ, з якога павінен быў выйсці 9 лютага пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту (артыкул КаАП невядомы). Зноў затрыманне, як гэта правільней сказаць, і чарговыя 15 сутак, калі адбылося судовае пасяджэнне і па якім артыкуле, невядома», — напісаў Ілья Міронаў.
Нагадаем, вакаліста гурта «Бан Жвірба» Дзмітрыя Гаўрыліна і яго жонку Вікторыю затрымалі 27 студзеня.