БЕЛ Ł РУС

Эксперт: Баі за Бахмут не маюць практычнага сэнсу

13.02.2023 / 12:36

Nashaniva.com

Старшы дарадца амерыканскага Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў, палкоўнік у адстаўцы Марк Кансіян назваў амаль ужо паўгадовую жорсткую бітву за Бахмут (дзе да вайны пражывала каля 70 тысяч чалавек) «доўгай, крывавай і бессэнсоўнай».

Фота: AP, lib's

На думку Кансіяна, нават калі расійскім войскам у выніку ўдасца ўзяць горад пад кантроль, «гэта нічога не будзе значыць ні ў аператыўным, ні ў стратэгічным плане».

«Па вялікім рахунку, сэнс тут сімвалічны. Захапіўшы Бахмут, [расійскае камандаванне], напэўна, заявіць аб здабытай вялікай перамозе, але гэта не так», — заявіў Кансіян у інтэрв'ю агенцтву AFP.

У той жа час эксперт прызнаў, што магчымасці УСУ на гэтым кірунку вельмі абмежаваныя і шанцаў утрымаць горад пад кантролем Кіева вельмі няшмат.

«Калі расіяне нападуць менавіта там, то ўкраінцы змогуць хіба што трымаць абарону», — сказаў Кансіян у інтэрв'ю французскаму агенцтву.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула