БЕЛ Ł РУС

У Казахстане падлетак з сякерай і нажом прыйшоў у школу. Трое пацярпелых

13.02.2023 / 12:42

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося раніцай у горадзе Петрапаўлаўску. Адзін з вучняў 9-га класа пранёс у школу сякеру і нож і да пачатку ўрокаў напаў на старшакласнікаў, піша tengrinews.kz.

Фота: tengrinews.kz

Па непацверджаных даных, двое дзяцей знаходзяцца ў дзіцячай бальніцы з ранамі галавы і перадплечча, трэцяму дзіцяці на месцы была аказана медыцынская дапамога. Пацярпелыя падлеткі вучыліся ў 10-м і 9-м класах. Пракуратура Паўночна-Казахстанскай вобласці і Дэпартамент паліцыі вобласці пацвердзілі інцыдэнт і ўдакладнілі, што ўсе пацярпелыя дастаўлены ў дзіцячую абласную бальніцу і знаходзяцца ў прытомнасці.

У сацыяльных сетках таксама з'явіліся фота маскі і сякеры, з якімі, як мяркуецца, прыйшоў у школу нападнік.

Ва ўсіх школах Казахстана правядуць праверкі бяспекі пасля нападу ў Петрапаўлаўску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула