БЕЛ Ł РУС

Забіты кувалдай былы баец ПВК «Вагнер» Дзмітрый Якушчанка быў, магчыма, сярод палонных, якіх абмянялі ва Украіне

13.02.2023 / 12:54

Nashaniva.com

Фота з аўтобуса з расійскім вайскоўцам пасля абмену публікуе канал @bazabazon. Мінабароны выпусціла ролік з вяртаннем расійскіх ваеннапалонных дадому 1 снежня. 

Тады ж тэлеканал RT паказаў інтэрвʼю з чалавекам, падобным да 44-гадовага Якушчанкі. 

Сёння расійскі тэлеграм-канал, блізкі да вагнераўцаў, апублікаваў відэа з пакараннем смерцю Якушчанкі кувалдай. На роліку мужчына сцвярджае, што «знаходзіўся на вуліцы Дняпра» і атрымаў удар па галаве, пасля чаго апрытомнеў у гэтым склепе.

Падобная гісторыя была і з раней забітым экс-байцом «Вагнера» Яўгенам Нужыным. Той таксама казаў, што быў выкрадзены на вуліцы ў Кіеве, аднак затым высветлілася, што ён трапіў у Расію ў выніку абмену.

Апублікавана яшчэ адно відэа з «забойствам кувалдай» найміта ПВК «Вагнер»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула