БЕЛ Ł РУС

Футбаліст зборнай Чэхіі зрабіў камінг-аўт

13.02.2023 / 20:35

Nashaniva.com

Паўабаронца зборнай Чэхіі і пражскага клуба «Спарта» Якуб Янкта публічна паведаміў у сацсетках, што ён гей.

Якуб Янкта. Фота: AP Photo/Laurence Griffiths, Pool, File

«Вітаю, я Якуб Янкта.

Як і ва ўсіх, у мяне ёсць моцныя бакі, сям'я, сябры.

У мяне ёсць праца, якую я выконваю як мага лепш на працягу многіх гадоў з сурʼёзнасцю, прафесіяналізмам і запалам.

Як і ўсе людзі, я хачу пражыць сваё жыццё ў свабодзе, без страхаў, прадузятасці і гвалту, але ў любові.

Я гомасэксуал і больш не хачу хавацца», — сказаў Янкта.

Гэта першы дзейны футбаліст такога ўзроўню, які прызнаўся, што ён гомасэксуал.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула