БЕЛ Ł РУС

ISW: Адыход з Бахмута не будзе спрыяць падрыхтоўцы Украіны да контрнаступу

15.02.2023 / 09:58

Nashaniva.com

Захад занепакоены нежаданнем Украіны адмаўляцца ад працягу абароны Бахмута. Затое аналітыкі Інстытута вывучэння вайны лічаць такое рашэнне Кіева правільным.

 

Фота: Libkos / AP

У інстытуце падкрэслілі, што Захад працягвае выказваць занепакоенасць адносна рашучасці Украіны ўтрымліваць Бахмут. У прыватнасці, газета Washington Post паведаміла, што амерыканскія спецыялісты па абаронным планаванні лічаць, што ўкраінскія сілы не здольныя адначасова абараняць Бахмут і пачаць вясновае контрнаступленне, а таму заклікалі Украіну даць прыярытэт вясноваму контрнаступу, а не абароне Бахмута.

Зрэшты, ISW працягвае лічыць, што рашэнне Украіны абараняць Бахмут з'яўляецца стратэгічна абгрунтаваным.

«Абарона Бахмута прымусіла Крэмль выдаткаваць значную частку ПВК «Вагнер» і задзейнічаць значныя рэсурсы паветрана-дэсантных сіл для падтрымкі знясільваючага наступу. Украінская абарона Бахмута аслабіла значныя расійскія сілы і, верагодна, створыць спрыяльныя ўмовы для будучага ўкраінскага контрнаступлення.

Калі б расійскія войскі ўзялі Бахмут без значнага супраціву з боку Украіны, яны маглі б разлічваць на пашырэнне аперацый такім чынам, каб прымусіць Украіну будаваць паспешныя абарончыя пазіцыі на менш спрыяльнай мясцовасці. Такім чынам, абарона Бахмута і стварэнне Украінай умоў для контрнаступлення з'яўляюцца ўзаемадапаўняльнымі, а не ўзаемавыключальнымі мерамі, улічваючы, што расійскія войскі працягнулі б свой наступ за межамі Бахмута, калі б Украіна здала горад раней».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула