БЕЛ Ł РУС

Замест міжнародных бестселераў у Расіі рыхтуюцца прадаваць іх пераказы

15.02.2023 / 10:50

Nashaniva.com

У такім фармаце выйдуць мемуары прынца Гары.

Фота: Michael Sohn / AP

Расійскія выдаўцы будуць выпускаць пераказы міжнародных бестселераў, у тым ліку ў такім фармаце выйдуць мемуары прынца Гары — «Spare» («Запасны»). Пра гэта паведамляе «Коммерсант».

Як распавялі ў групе «Эксмо-АСТ», выдавецтва выпусціць «Spare» ў лютым у выглядзе самары — пераказу асноўных тэзісаў. 16 лютага кніга будзе даступная ў аўдыя— і электронным фарматах, а ў канцы месяца — у друкаваным выглядзе. У такім жа выглядзе 15 лютага «Spare» выйдзе ў выдавецтве Smart Reading.

Як распавёў выданню гендырэктар «Эксмо» Яўген Кап'ёў, у самары будуць ключавыя ідэі кнігі без прамога цытавання твора.

«Аўтар самары прачытала кнігу на англійскай і пераказала сваёй мовай», — растлумачыў ён.

У «Эксмо-АСТ» называюць самары альтэрнатывай прымусовай ліцэнзіі. На думку выдавецтва, выпуск твораў у такім выглядзе зможа «забяспечыць даступнасць» папулярных нон-фікшн кніг для расіян і беларусаў. У такім жа выглядзе «Эксмо-АСТ» плануе выдаць кнігу «Не ный» Джэн Сінсера, правы на якую скончыліся ў мінулым годзе.

Раней праз пачатак вайны ва Украіне выдавецтва Penguin Random House, якое валодае правамі на мемуары прынца Гары, спыніла працу з расійскім рынкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула