Цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю палітзняволены Анатоль Хіневіч
Мужчына быў асуджаны да 2,5 года пазбаўлення волі за тое, што 20 верасня 2020 года на «Маршы справядлівасці» наносіў супрацоўнікам АМАПа «ўдары лежачы», паведамляюць праваабаронцы.
Анатоль скончыў інстытут Сахарава БДУ, з 2014 па 2018 працаваў у КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама». Ён удзельнічаў у распрацоўцы афіцыйнага сэрвісу Мінгарвыканкама. На працы неаднаразова быў на дошцы гонару і атрымліваў граматы. У родным Барысаве Анатоля ведаюць як барда і выканаўцу ўласных песень.
На фота Анатоль пасля вызвалення.