БЕЛ Ł РУС

У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ трох чалавек — цяпер у ім 267 беларусаў

15.02.2023 / 16:05

Nashaniva.com

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ трох чалавек. 

Сярод іх Валянцін Дуброўшчык і Алег Завадскі, а таксама палітзняволены Сяргей Грыбовіч, асуджаны за намер паехаць ваяваць ва Украіну супраць расійскіх войскаў.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1014 чалавек, з іх 267 беларусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула