БЕЛ Ł РУС

На мяжы з Украінай загінулі два беларускія памежнікі

15.02.2023 / 21:22

Nashaniva.com

Раніцай 15 лютага ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці загінула двое беларускіх памежнікаў.

Высветлілася, што сёння раніцай двое памежнікаў пагранзаставы «Камарын» падчас нясення службы праваліліся пад лёд на Дняпры.

Гэтую інфармацыю пацвярджае Гомельская памежная група ДПК Беларусі, якая паведаміла, што, рухаючыся па ўстаноўленым маршруце, сяржант-кантрактнік праваліўся пад лёд. Яго спрабаваў выратаваць афіцэр памежнай службы, аднак лёд не вытрымаў, і яны абодва патанулі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула