БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што «гатовы зноў прадаставіць» тэрыторыю Беларусі расійскай арміі 

16.02.2023 / 13:45

Nashaniva.com

дапоўнена, удакладнена

Аляксандр Лукашэнка ў адказ на пытанне Бі-Бі-Сі заявіў, што гатовы зноў прадаставіць тэрыторыю Беларусі для ўварвання ва Украіну, бо «Расія была вымушана ажыццявіць гэтыя дзеянні для забеспячэння сваёй бяспекі». У паведамленні лукашэнкаўскага агенцтва БелТА словы «Я гатовы зноў прадаставіць» выразаныя.

Аляксандр Лукашэнка. Скрыншот з відэа

«Так, я гатовы… «Вы гаворыце «ўварванне», у нас розныя погляды на гэта…. Я думаю, што Расія была вымушана ажыццявіць гэтыя дзеянні для забеспячэння сваёй бяспекі… Я гатовы зноў прадаставіць [тэрыторыю]. Але я таксама гатовы весці вайну разам з рускімі з тэрыторыі Беларусі, але толькі ў тым выпадку, калі хто-небудзь — нават адзін салдат — прыйдзе на нашу тэрыторыю са зброяй, каб забіваць маіх людзей», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з беларускімі і замежнымі журналістамі ў Мінску 16 лютага.

Поўную цытату яго выказвання дае Бі-Бі-Сі, карэспандэнт якога Стыў Розенберг прысутнічаў на сустрэчы з журналістамі і задаў гэтае пытанне.

У паведамленні лукашэнкаўскага агенцтва БелТА словы «Я гатовы зноў прадаставіць» былі выразаныя.

Аляксандр Лукашэнка паўтарыў сваё хлуслівае сцвярджэнне, што яшчэ да пачатку так званай «спецыяльнай вайсковай аперацыі» па тэрыторыі Беларусі з боку Украіны рыхтаваўся ўдар ракетнымі сістэмамі залпавага агню.

«Гэта былі наўмысныя дзеянні ўкраінскага боку. Не ведаю толькі, навошта гэта трэба было. Яны ў першыя хвіліны былі падвергнутыя ўдару з тэрыторыі Беларусі. Гэта было за некалькі хвілін — раніцай, перад пачаткам спецыяльнай ваеннай аперацыі», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула