БЕЛ Ł РУС

У Беларусі спрабуюць зрабіць сучасны гранатамёт

16.02.2023 / 18:10

Nashaniva.com

Дзяржкамваенпрам расказаў пра выпрабаванні лёгкага шматцэльнага гранатамётнага комплексу «Сапфір», стварэнне якога вялося ў Беларусі некалькі гадоў на адным з прадпрыемстваў абароннага сектара.

Фота: vpk.gov.by

Газадынаміка комплексу, як сцвярджаецца, дазваляе, у адрозненне ад многіх іншых ручных гранатамётаў, выкарыстоўваць «Сапфір» нават у невялікіх памяшканнях. Яго калібр — 61 мм, максімальная далёкасць паражэння цэлі — 1000 метраў, а эфектыўная — 400 метраў.

Гранатамёт прызначаны для барацьбы з лёгкай бронетэхнікай, а таксама знішчэння жывой сілы праціўніка і агнявых кропак. Дзякуючы адносна невялікай масе (каля 5 кілаграмаў) і памерам (даўжыня 800 мм), аператар гранатамёта можа заставацца мабільным і хутка мяняць агнявую пазіцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула