БЕЛ Ł РУС

СМІ: Расія на наступным этапе вайны плануе масава задзейнічаць супраць Украіны авіяцыю

17.02.2023 / 0:16

Nashaniva.com

Расійскае выданне «Важные истории» паведамляе на падставе інфармацыі сваіх крыніц, блізкіх да Мінабароны РФ, што расійскія вайскоўцы вырашылі масава выкарыстоўваць авіяцыю на фронце і гэта можа прывесці да павелічэння стратаў з абодвух бакоў.

Фота ілюстрацыйнае

Нягледзячы на ўсе намаганні, падчас вайны Расія не здолела знішчыць украінскія СПА. Таму непасрэдна над лініяй фронту і тым больш у глыбіні ўкраінскай тэрыторыі расіяне вельмі рэдка выкарыстоўваюць сваю авіяцыю, бо гэта можа пагражаць ім вялікімі стратамі.

Але цяпер, як пішуць «Важные истории», расійскае камандаванне вырашыла змяніць падыходы. 

«Раней яе [авіяцыю] бераглі, яна амаль не залятала ў зону дзеяння ўкраінскай СПА. Цяпер вырашылі змяніць тактыку», — гаворыць суразмоўца выдання.

Ён лічыць, што самалёты і верталёты «будуць масава збіваць», але ва УСУ ў выніку гэтага ўсё адно ўзнікнуць праблемы.

На гэтым тыдні Financial Times са спасылкай на звесткі заходняй разведкі паведаміла, што Расія сцягвае баявую авіяцыю да межаў Украіны. Суразмоўцы брытанскага выдання ў НАТА расказалі, што Расія рыхтуе паветраную кампанію, у якой задзейнічае каля 80% сваёй авіяцыі і паспрабуе знішчыць СПА Украіны.

У той жа час пытанне з перадачай Украіне заходніх самалётаў-знішчальнікаў хоць і абмяркоўваецца, але пакуль што, як выглядае, даволі далёкае ад пазітыўнага вырашэння. Таму ў галіне авіяцыі расійскае войска пакуль што відавочна мае перавагу над украінскім. 

Чытайце таксама:

Польшча гатовая перадаць Кіеву знішчальнікі, але не будзе рабіць гэта першай з краін НАТА

На Мюнхенскай канферэнцыі Украіна будзе гаварыць пра ракеты, самалёты і ўступленне ў НАТА

«Не». Байдэн выказаўся пра перадачу Украіне знішчальнікаў F-16

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула